У блогах і на аўтафорумах з’явілася інфармацыя пра магчымае павышэнне рознічных цэнаў на паліва.

Так, на гродзенскім блогу s13 паведамляецца, што некаторыя аўтазапраўкі абласнога цэнтра прыйшла інфармацыя пра новыя цэны на паліва. Згодна гэтай інфармацыі рознічныя цэны на паліва вырастуць больш чым на 10%:

95 — 3630 (3240*)

92 — 3210 (2870*)

80 — 2520 (2250*)

ДТ — 2890 (2580*)

* — актуальныя цэны паводле канцэрна «Белнафтахім».

Аўтар допісу сцвярджае, што павышэнне рознічных цэнаў на паліва адбудзецца да канца лютага.

Такія самыя лічбы з’явіліся на форуме партала Onliner.by.

Прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка паведаміла «НН», што не валодае афіцыйнай інфармацыяй пра магчымае павышэнне рознічных цэнаў на паліва.

У пачатку лютага у «Белнафтахім» павысіў аптовыя цэны на асобныя віды нафтапрадуктаў. Пры гэтым было заяўлена, што цана паліва на запраўках, што належаць канцэрну, у найбліжэйшы час застанецца ранейшай.

Нагадаем, што апошні раз рознічныя цэны на паліва змяніліся 12 мая 2010 г. Тады рост склаў 6—8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?