Без эканамічных санкцый утаймаваць рэпрэсіі, якія разгарнуў дзяржаўны апарат Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да ўдзельнікаў плошчы 2010 года немагчыма — лічыцьэкс-спікер беларускага парламента Станіслаў Шушкевіч.
У гэтай справе мы, як дэлегацыя беларускай апазіцыі, павінны гаварыць адным голасам — кажа палітык. «Спадзяюся што і Мілінкевіч спыніць палітыку дыялогу з уладай», — кажа Станіслаў Шушкевіч:
— Спадзяюся, што ён можа ўжо крыху зразумеў, што нельга ісці шляхам згоды, калі ў цябе на горле нага гэтай агіднай улады, калі ўлада зневажае людзей, збівае іх, робіць правакацыі. З гэтай уладай шукаць дыялог — можа толькі Мілінкевіч, яму гэта было зручна на пэўным этапе, таму што яму падпявалі ў Еўропе і падтрымлівалі яго за гэта. Але, мне здаецца, цяпер Еўропа разумее, што адбываецца — яму трэба мяняць імідж, трэба гаварыць аб сапраўднай сітуацыі ў Беларусі.
У пятніцу польскі Сейм прыме рэзалюцыю ў справе Беларусі. У рэзалюцыі змешчаны заклік дэпутатаў Сейма да польскіх уладаў прадпрыняць адэкватныя меры ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі па вызваленні палітычных вязняў, у іж ліку і былых кандыдатаў у прэзідэнты ды сябраў іх выбарчых штабоў.