Свае пасады захавалі міністры юстыцыі, гандлю, сувязі і інфарматызацыі, падаткаў і збораў.
22 лютага Лукашэнка пераназначыў чатырох міністраў. У адпаведнасці з п. 7 арт. 84 Канстытуцыі Беларусі на пасаду міністра юстыцыі прызначаны Віктар Галаванаў (на гэтай пасадзе з кастрычніка 2001), гандлю — Валянцін Чаканаў (ад студзеня 2009), сувязі і інфарматызацыі — Мікалай Панцялей (ад мая 2006), міністра па падатках і зборах — Уладзімір Палуян (ад снежня 2009).