У сераду, 23 лютага, стартуе плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, у якім упершыню возьме ўдзел мінскае «Дынама»*.

У 1/8 фіналу (або чвэрцьфінал Заходняй канферэнцыі) дынамаўцы сыйдуцца з лідарам Захада яраслаўскім «Лакаматывам». 23 і 24 лютага каманды згуляюць у Яраслаўлі (горадзе, дзе, напрыклад, прайшло дзяцінства і юнацтва Максіма Багдановіча), 26 і 27 лютага — у Мінску (дзе паэт нарадзіўся).

Кіраўніцтва тэлеканала «Лад» прыняла рашэнне паказваць гульні ў жывым эфіры.

23 лютага трансляцыя пачнецца а 16-й (у Расіі серада — выхадны дзень), 24 лютага — а 18-й паводле мінскага часу, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

26 і 27 лютага (субота і нядзеля) — трансляцыі з «Мінск-Арэны» пачнуцца а 17-й.

Білеты на хакей у Мінску каштуюць ад 15 да 110 тыс.

Серыя ідзе да чатырох перамог. Таму, калі лік не будзе 4:0 на карысць адной з камандаў, пятая гульня пройдзе ў Яраслаўлі (1 сакавіка), шостая — у Мінску (3 сакавіка), сёмая — у Яраслаўлі (6 сакавіка).

***

Чэмпіянат КХЛ (і Кубак Гагарына) праводзіцца трэці раз. Двойчы мінскае «Дынама» не магло прабіцца ў плей-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?