30.11.2006 / 14:31

Эстонія ўводзіць крымінальную адказнасьць за выкарыстаньне савецкай сымболікі 12

Турэмным зьняволеньнем ці штрафам могуць пакараць і беларускіх заўзятараў, што прыедуць у Талін на матч футбольнай зборнай з чырвона-зялёнымі сьцягамі.

У Эстоніі прадугледжваецца ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за публічнае выкарыстаньне і распаўсюд сымболікі «акупацыйных рэжымаў».

Згодна з законапраектам, падрыхтаваным Міністэрствам юстыцыі Эстоніі, «дэманстрацыя і распаўсюд афіцыйнай сымболікі былога СССР, і саюзных рэспублік, а таксама сымболікі Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны і войск СС будзе разглядацца як распальваньне варажнечы і падлягае крымінальнаму пакараньню.

Пад дзеяньне ўказу трапляюць адпаведныя сьцягі, гербы, знакі адрозьненьня ды іншая афіцыйная сымболіка, зьвязаная з акупацыйнымі рэжымамі».

За выкарыстаньне сымболікі СССР і нацысцкай Нямеччыны прадугледжваецца, у залежнасьці ад абставінаў, пакараньне ў выглядзе грашовага штрафу альбо турэмнага зьняволеньня.

Юрыдычныя асобы могуць быць аштрафаваныя на суму да 50 тыс. крон (каля €3,2 тыс.).

Згодна з рашэньнем ураду, законапраект перадаецца для абмеркаваньня ў парлямэнт Эстоніі.

Атрымліваецца, што пад дзеяньне ўказу могуць трапіць і беларусы, якія прыехалі, напрыклад, у Талін з чырвона-зялёнымі сьцягамі падтрымаць сваіх спартоўцаў на чарговы футбольны матч. Пакуль паліцыя разьбярэцца, што крамольны сьцяг не 1951 г, а 1995 г.

0
Kažemaks / Адказаць
30.11.2006 / 15:20
Адкінуць прэч сссраўскія цішоткі? Я за.
0
S / Адказаць
30.11.2006 / 15:43
Padtrymlivaju.
0
pan Brudas / Адказаць
30.11.2006 / 16:11
Прабачце, а што ёсьць істотные адрозьненьні паміж БССРаўскім і лукашэнкаўскім сьцягамі? Няхай заўзеюць па-беларуску, а не па-савецку!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру