Паўстанцы кантралююць усход краіны.
Кадафі пагражае патапіць краіну ў агні.
Міністр заявіў аб падтрымцы масавых народных выступаў супраць рэжыму Муамара Кадафі і аб сваім пераходзе на бок паўстанцаў.Міністр унутраных спраў Лівіі, генерад арміі Абдэль Фатах Юніс
аль-Абіды заклікаў войска далучыцца да паўсталага народу.
Міжарабскія тэлеканалы паказалі аматарскую відэаздымку, на якой
Акцыі пратэсту ў Лівіі пачаліся 14 лютага. Кадафі ўжыў супраць дэманстрантаў спачатку танкі і кулямёты, а пасля і авіяцыю. У выніку маніфестанты адказалі сілай на сілу, і пратэсты перараслі ў сапраўднае паўстанне.
Сам Кадафі ў гадзінным тэлезвароце да нацыі заявіў, што не адрачэцца ўлады.Кадафі таксама страшыў, што ўлады Лівіі «яшчэ не ўжывалі сілы» ў ходзе падзей у краіне, але «могуць ужыць, і тады ўсё будзе палаць». «Гэтыя хворыя людзі хочуць зрабіць з Лівіі ісламскі эмірат, — заявіў ён. — Я змагар. Я рэвалюцыянер з палатак. Я загіну смерцю пакутніка, калі трэба», — страшыў Кадафі.«Мы ўсю Лівію ачысцім хату па хаце, калі яны не здадуцца», — грымеў ён.