Сын менскага мешчаніна, Ян Суша пасля заканчэння базыльянскае школы ў родным горадзе вучыўся ў Еўропе, стаў доктарам тэалогіі.
З 16-гадовага ўзросту манах Якуб, ён будзе ўзведзены на пасад біскупа Холмскага, а пазьней выбраны протархімандрытам (генералам) ордэну базыльянаў. Але
ў гісторыю біскуп Якуб увайшоў перш за ўсё як аўтар кніг, якія перавыдаваліся на Захадзе і ў ХІХ ст. Некаторыя даследчыкі лічаць яго першым прафесійным беларускім гісторыкам.

Летась споўнілася 400 гадоў з дня нараджэння біскупа Якуба. Летась у Беларусі з’явілася і першая даволі грунтоўная публікацыя пра яго. А

ў пятніцу, 25 лютага, аўтар гэтае публікацыі – Аляксандр Суша з Нацыянальнае бібліятэкі – прачытае ў клубе грэка-каталіцкай інтэліегенцыі імя святога Кірылы Тураўскага лекцыю пра жыццё і творчасць біскупа Якуба Сушы.

Пачатак лекцыі а 19-й у грэка-каталіцкім цэнтры па вул. Арджанікідзе, 6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0