23.02.2011 / 14:17

Пачобуту не залічылі ў тэрмін арышту час, праведзены да суду ў аўтазаку 1

Гродзенскі журналіст выйдзе на волю у пятніцу 25 лютага ў 17.40.

Гродзенскі журналіст выйдзе на волю у пятніцу 25 лютага ў 17.40.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі прэс-службе ГА «БАЖ» у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Нагадаем, што 11 лютага суддзя Кастрычніцкага раённага суда Мінска Наталля Пратасавіцкая, якая трапіла ў спіс невыязных у краіны ЕС, прысудзіла журналіста да 15 сутак арышту. Пачобута абвінавацілі ва «ўдзеле» ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня («Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства», ч. 3 арт. 23.34 КаАП).

Андрэй Пачобут быў затрыманы 19 снежня 2010 г. на плошчы Незалежнасці і суткі правёў у аўтазаку. Таму, калі 11 лютага яго ўсё ж пакаралі арыштам, Андрэй разлічваў выйсці на волю раней.

Яго справа разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёну. Але ў апошні момант журналіста вызвалілі, заявіўшы, што па яго справа накіраваная на дадатковую праверку.Пазней суд Кастрычніцкага раёна ўсё ж пакараў журналіста штрафам у памеры 1.750.000 рублёў за «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу». Пракуратура палічыла такі прысуд занадта мяккім, Мінскі гарадскі суд пагадзіўся з гэтымі прэтэнзіямі і прызначыў перагляд справы.

Справа Пачобута выклікала рэзананс як у краіне, так і за яе межамі. Рада апазіцыйнага саюза палякаў звярнулася да прэзідэнта Польшчы Браніслава камароўскага з просьбай паспрыяць вызваленню Пачобута. Неадкладнага вызвалення журналіста запатрабаваў старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк.

Не забылі пра Андрэя і калегі: у часе арышту яму рэгулярна перадаваліся перадачы.

Глядзі яшчэ: Пачобут публікуе адказ КДБ пракуратуры па сваёй справе

СП

0
Міхаліна / Адказаць
23.02.2011 / 20:47
Дробныя подласці дробных нелюдзяў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру