30.11.2006 / 15:04

Забаронена паэтычная вечарына Генадзя Бураўкіна 1

Сустрэча паэта і грамадзкага дзеяча зь ягонымі прыхільнікамі была заплянаваная сёньня ўвечары ў канфэрэнц-залі Палацу мастацтва. Адмену адміністрацыя будынку тлумачыць неабходнасьцю правядзеньня тэхнічных працаў.

Абвешчаная на сёньня, 30 лістапада, творчая вечарына Генадзя Бураўкіна не адбудзецца. Сустрэча паэта і грамадзкага дзеяча зь ягонымі прыхільнікамі была заплянаваная на 19-ую вечара ў канфэрэнц-залі Палацу мастацтва. Аднак, як паведаміў нам спадар Бураўкін, вечарына не адбудзецца. Адміністрацыя будынку тлумачыць гэта неабходнасьцю правядзеньня там нейкія тэхнічных працаў.

Генадзь Бураўкін меўся прачытаць свае новыя вершы. Нядаўна Генадзю Бураўкіну споўнілася 70 гадоў.

(Бураўкін:)laquo;Я з блізкімі людзьмі гэтую дату для мяне дарагую і важную адзначыў. Але некаторыя мае сябры, літаратурныя, творчыя, усё-такі сказалі, што трэба зрабіць нешта больш гучнае. Ну і вось такім чынам зьявілася думка зрабіць творчую вечарыну, якая адбудзецца ў Палацы мастацтваў. Бо ў мяне вельмі шмат сапраўдных, даўніх сяброў сярод мастакоў. Гэта і Леанід Шчамялёў, гэта і Гаўрыла Вашчанка, і Арлен Кашкурэвіч, і Уладзімер Стэльмашонак. І маладзейшыя мае сябры, такія як Аляксей Марачкін, Валодзя Тоўсцік, Уладзімер Вішнеўскі, Уладзімер Савіч»

0
Radykal / Адказаць
30.11.2006 / 17:46
Мы штораз бліжай да моманту, калі ГРУ-шныя окупанты рукамі тутэйшых здраднікаў паразганяюць нават "Зьвязду" з "ЛіМам", а тады скасуюць выкладаньне беларускай мовы ў школах. А мы ўтрэм плявоціну й падзякуем "важджу" за тое, што пры ўладзе ў нашай уласнай краіне няма крыважэрных ідыётаў, гатовых нас усіх пазабіваць за нежаданьне быць рускімі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру