30.11.2006 / 16:37

Жыцьцё пасьля адультэру «Мы тут больш не жывем», Першы канал» (БТ), 21.45 1

Рэклямныя сьлёганы стужкі: «Звычайнае жыцьцё. Незвычайныя эмоцыі» і «Чаму мы жадаем таго, чаго ня можам мець?»

«Мы тут больш не жывем» (We Don’t Live Here Anymore)

Сем’і Джэка й Хэнка жывуць па суседзтве. Мужчыны выкладаюць ва ўнівэрсытэце, а жанчыны – Тэры й Эдыт – клапоцяцца пра хатні ачаг. Але інтрыжка паміж Джэкам і Эдыт перарастае ў патаемны раман. Цяпер сем’і яднае не сяброўства – а роспач, падман і здрада...

Рэклямныя сьлёганы стужкі: «Звычайнае жыцьцё. Незвычайныя эмоцыі» і «Чаму мы жадаем таго, чаго ня можам мець?»

Ролі заблукалых супругаў выконваюць: Марк Руфала, Лаўра Дэрн, Пітэр Краўзэ і Наомі Ўотс.

Прыз незалежніцкага кінафэсту ў Сандэнсе за лепшы сцэнар. Актрыса Лаўра Дэрн атрымала ўзнагароду Бостанскай асацыяцыі крытыкаў за лепшую другаплянную ролю.

«Мы тут больш не жывем»,
Драма
«Першы канал» (БТ), 30 лістапада, чацьвер, 21.45.
ЗША – Канада, 2004, рэж. Джон Карэн.

Андрэй Расінскі

0
l0gin / Адказаць
30.11.2006 / 21:36
Раю паглядзець. Набыў калісьці гэты фільм на DVD і не пашкадаваў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру