У аўторак, 1 сакавіка, у судзе Фрунзенскага раёна Менска будзе разглядацца крымінальная справа Аляксандра Малчанава, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Пачатак — а 10-ай гадзіне.

Аляксандр Малчанаў — удзельнік акцыі 19 снежня. Быў затрыманы 6 студзеня дома ў Барысаве. Прад’яўлена абвінавачанне па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса РБ. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА КДБ.

Нагадаем, што 1 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна таксама будуць судзіць фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках Зміцера Новіка і Аляксандра Атрошчанкава, у судзе Маскоўскага раёна адбудзецца суд над Дзмітрыем Мядзведзем і працягнецца працэс па справе Івана Гапонава і Арцёма Брэўса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?