Улады Шанхая абвясцілі пра ўвядзенне новага правіла для ўладальнікаў жывёл. Цяпер жыхарам горада можна будзе трымаць у сям’і не больш за аднаго сабаку.

Правіла ўступіць у сілу з траўня гэтага года, пасля чаго больш за 600 тысяч сабак у Шанхаі апынуцца па-за законам.

Абмеркаванне новай палітыкі суправаджалася бурнымі спрэчкамі гарадскіх заканадаўцаў.

У мінулым годзе больш за 140 тысяч чалавек звярнуліся ў паліцыю са скаргамі на напады сабак, не зарэгістраваных, як гэта належыць па мясцовых правілах.

Паводле ацэнак экспертаў, такіх «нелегальных» сабак у Шанхаі прыкладна ў чатыры разы больш, чым жывёл, аформленых у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

Паводле новых правілаў,

усім уладальнікам незарэгістраваных сабак давядзецца да траўня альбо паставіць іх на ўлік, альбо перадаць мясцовым уладам.

Тыя, у каго дома на законных падставах ужо жывуць два сабакі, змогуць захаваць іх, аднак новыя заявы на рэгістрацыю жывёлы будуць разглядацца толькі ад сем’яў, у якіх няма ніводнага сабакі.

Аднак эксперты не сумняюцца, што людзі знойдуць магчымасць абысці новыя правілы.

Напрыклад, калі тут увялі абмежаванне на колькасць дамоў, якія належаць адной сям’і, каб запаволіць рост цэнаў на жыллё, некаторыя сямейныя пары пачалі афармляць разводы, пры гэтым працягваючы жыць разам, каб мець магчымасць купіць у два разы больш кватэраў.

Паліцыянты асцерагаюцца, што многіх з не зарэгістраваных належным чынам сабак, якія з 1 траўня апынуцца па-за законам, ім давядзецца паставіць на ўлік і пакінуць у сябе.

Акрамя таго, новыя правілы ўводзяць забарону на ўтрыманне сабак байцоўскіх пародаў — прычым не толькі вядомых сваім агрэсіўным норавам пітбультэр’ераў, але і адносна бяскрыўдных брытанскіх бульдогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?