30.11.2006 / 19:49

У Менску зьбяруцца праваслаўныя інтэрнаўты 8

1-2 сьнежня ў менскім Інстытуце тэалёгіі пройдзе канфэрэнцыя «Духовае вымярэньне інтэрнэт-прасторы». Яе ўдзельнікі абмяняюцца досьведам па распрацоўцы і падтрымцы праваслаўных ўэб-рэсурсаў, закрануць пытаньні праваслаўных блоґаў і форумаў.

1-2 сьнежня ў менскім Інстытуце тэалёгіі імя сьвятых Кірылы і Мятода Белдзяржунівэрсытэту пройдзе канфэрэнцыя «Духовае вымярэньне інтэрнэт-прасторы». Яе ўдзельнікі абмяняюцца досьведам па распрацоўцы і падтрымцы праваслаўных ўэб-рэсурсаў.

Сярод іншых праблемаў будуць закранутыя пытаньні суадносінаў праваслаўнага ды іншых хрысьціянскіх сэктараў байнэту, выкарыстаньня праваслаўных блоґаў і форумаў. Пагавораць на канфэрэнцыі і пра этычныя аспэкты дзейнасьці сьвятара ў інтэрнэце, пра тое, якім мае быць яго віртуальны вобраз.

Будзе таксама абгавораная магчымасьць стварэньня суполкі беларускіх праваслаўных інтэрнаўтаў.

Фота 1tv.ru

0
Rat King / Адказаць
01.12.2006 / 13:52
Вось гэта добрыя справы... Вельмі не хапае тут духоўнасьці. Размоў з бацюшкамі і гэткага ішнага. Добра калі б былы строрана вялікая праваслаўная царква ў інтэрнеце куды можна было б заходзіць амаль кожны дзень. А яшчэ вельмі пажадана, каб яна няч была ангажавана Фэларэтам, лукашэнкаўскай ці маскоўскай ідэялёгіяй. Пакіньце ёй толькі духоўнае...
0
Burbalka / Адказаць
02.12.2006 / 16:28
А партал "Царква" не ўзялі... Дый наогул: http://churchby.info/bel/news/2006/12/01-1/ Рэт Кінг, заходзьце на форум "Царквы", там з бацюшкамі пагаворыце :-) Дый хіба ў ЖЖ вам іх не хапае? Але не магу з вамі пагадзіцца аб "пакіньце ёй толькі духоўнае", гэта аналагічна таму, што "выцісніце царкву з публічнай сферы ў прыватную". Царква, а таксама хрысціянам - і клірыкам, і лаікам - справа ёсць да ўсяго.
0
Halina von Leipzig / Адказаць
02.12.2006 / 22:54
2Burbalka. partal "Carkva" chas ad chasu chytaju. Velmi zhadaju pospehau u boskaj sprave. Spadzjajusja, vam nja treba tlumachyc' chamu nja uzjali? Chamu zabaranili a. Aljaksandru internet-dzjonniki (chytaj: kazani dlja internautau)? "Na dadzenym etape", jak kazali u saukovyja chasy, vy maece pounae prava ganarycca tym, shto ne uzjali.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру