У Расонскiм раёне на тэрыторыi мясцовай лесапаляўнiчай гаспадаркi плануюць адстрэльваць рысь, што занесена ў Чырвоную Кнiгу. Спецыялiсты Мiнпрыроды лічаць, што гэта дазволіць зрабіць колькасьць рысяў «больш аптымальнай».

Спецыялiсты Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя далi «дабро» пакуль што на адстрэл толькi 10 самцоў, бо гэта дазволiць зрабiць больш аптымальнай колькасць рысi. Гэты вельмi прыгожы i моцны драпежнiк у апошнiя гады адчувае сябе ў лесе на тэрыторыi гаспадаркi вельмi вольна i актыўна знiшчае жывёл i птушак, якiмi харчуецца, што значна панiжае колькасць апошнiх. Паляванне будуць весцi толькi спецыялiсты гаспадаркi ў перыяд да сярэдзiны красавiка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?