Старшыня Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў Аляксандар Паўлоўскі заявіў 30 лістапада, што дазвольны запіс у нацыянальных пашпартах грамадзянаў Беларусі адменяць 30 сьнежня 2007 году.

Па словах Паўлоўскага, адмена дазвольнага запісу ў пашпартах стане магчымай пасьля ўвядзеньне на ўсіх пунктах пропуску на беларускай мяжы аўтаматызаванай сыстэмы пагранічнага кантролю. Аўтаматызаваныя ўжо 70 адсоткаў пунктаў пропуску: на 50 адсотках сыстэма ўжо працуе, а на 20 – запрацуе ў хуткім часе.

Беларусь, паводле Паўлоўскага, будзе першай постсавецкай краінай з сыстэмай пашпартнага кантролю гэткага ўзроўню.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?