«Я яшчэ не гатовы жыллёва-камунальную сістэму перадаць у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва», — звёў сёння Лукашэнка на нішто ўсе рэфарматарскія намаганні новага ўрада.

«Дзе больш за ўсё скаргаў? У будаўніцтве і камунальнай гаспадарцы. Дык што мы робім?» — прапанаваў ён прынцыпова падумаць над гэтым пытаннем.

«Што дзяржаве прынясе аб’яднанне гэтых двух міністэрстваў? На аднаго міністра стане менш?» — працягнуў ён, не выключыўшы, што рэфармаваннем дзяржорганаў можна толькі «наламаць дроваў».

На думку Лукашэнкі, цэнтр цяжару ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы трэба перанесці «на мясцовыя органы ўлады».

«Іх трэба загрузіць. А палітыку (у галіне) хай пакуль гэтыя 30–40 чалавек (МінЖКГ) ажыццяўляюць. Міністру трэба нарэзаць пэўныя дзяржзадачы — хай выконвае», — запатрабаваў ён.

Гаворачы аб ідэі далучэння Міністэрства па падатках і зборах у якасці дэпартамента да Міністэрства фінансаў, Лукашэнка заявіў: «Як быццам у міністэрстве фінансаў менш працы».

«Не буду ўтойваць, узнікала пытанне аб магчымасці зліцця МПЗ і Мінфіна. Вырашылі пакуль гэтага не рабіць. Функцыя збору падатковых плацяжоў выконваецца», — мяркуе Лукашэнка.

«Аднак у гэтай сістэме праблем хапае. Пачынаючы ад карупцыйных праяваў і заканчваючы метадалагічнымі пытаннямі», — заявіў Лукашэнка, запатрабаваўшы палепшыць месца Беларусі ў міжнародных рэйтынгах па падаткаабкладанні.

«Настойліва рэкамендую вам больш актыўна ўключыцца ў работу, у тым ліку з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Спрашчэнне адміністравання і зніжэнне падатковай нагрузкі павіннае быць рэальным», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?