30.11.2006 / 21:48

У Берасьці апаганілі помнік ахвярам габрэйскага гета 1

Гэты ўжо шосты выпадак, калі ўсталяваны ў цэнтры Берасьця помнік загіблым у часе другой сусьветнай вайны мясцовым габрэям церпіць ад вандалаў. Аднак яшчэ ніводнае з падобных здарэньняў ня скончылася пакараньнем вінаватых.

Гэты ўжо шосты выпадак, калі ўсталяваны ў цэнтры Берасьця помнік загіблым у часе другой сусьветнай вайны мясцовым габрэям церпіць ад вандалаў

Паведамленьне пра спаленыя ля помніку кветкі прыйшло ў міліцыю ад жыхароў дамоў, што пабудаваныя паблізу мэмарыяльнага знаку. Паводле дадзенага факту супрацоўнікі праваахоўных праводзяць зараз праверку, але распачынаць крымінальную справу пакуль не зьбіраюцца.

Нягледзячы на тое, што помнік ахвярам берасьцейскага гета апаганены ня ў першы раз, яшчэ ніводнае з падобных здарэньняў ня скончылася разглядам справы ў судзе і пакараньнем вінаватых.

0
Luty / Адказаць
01.12.2006 / 01:22
На ул.Ленина возле здания нац.банка есть домик такой за оградой с новым кап. ремонтом. Вы бы туда прокурора, лучше не нашего, а какого из Израиля или Гааги, послали туда покапаться в ихних папочках. Думаю на следующий день было бы все известно и имя и звание и должность. Все очень просто.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру