Гонар моцнай паловы чалавецтва часта з’яўляецца асновай для міфаў.

Мужчына ніколі не прызнаецца ў тым, што яго не задавальняе памер яго чэлеса. Што ўплывае на памер мужчынскага чэлеса і ад чаго гэта залежыць?

Самым распаўсюджаным з’яўляецца міф пра тое, што чарнаскурыя мужчыны маюць неверагодных памераў чэлес. Гэта часта абыгрывацца ў фільмах для дарослых. Гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Толькі ў спакойным стане памер палавога члена можа адрознівацца ў прадстаўнікоў экватарыяльнай і белай расаў. У напятым стане яны выраўніваюцца.
Таму белыя ўладальнікі вялікага чэлеса цалкам могуць стаць канкурэнтамі чарнаскурым мужчынам. Расавая прыналежнасць не робіць істотнага ўплыву на памер чэлеса.
Таксама існуе міф пра тое, што наяўнасць вялікага чэлеса звязваецца з якой-небудзь з частак цела.
Напрыклад, у азіяцкіх краінах лічыцца, што чэлес тым большы, чым даўжэйшы ў мужчыны вялікі палец на назе. Яшчэ адным папулярным варыянтам што да памеру з’яўляецца даўжыня кісці рукі. Аматар фрэналогіі Бальзак звязваў памер кутаса з памерам носа. Даследаванні амерыканскіх навукоўцаў даказалі, што статыстычнай залежнасці ад даўжыні кісці і ступні не існуе. Таксама можна абвергнуць міф аб тым, нібыта ёсць сувязь паміж даўжынёй носа і даўжынёй чэлеса.
Спакойны стан чэлеса не можа гаварыць пра яго памер ва ўзбуджаным стане.
Ёсць вялікая розніца. Падчас даследаванняў было высветлена, што чэлес можа павялічыцца ў два разы ў стане эрэкцыі. А калі у спакойным стане чэлес таксама досыць вялікі, то ва ўзбуджаным стане ён можа застацца ранейшага памеру.

Існуе міф і пра тое, што жанчыным лепшы мужчына з вялікай прыладай. Для пачатку варта вызначыцца, які памер варта лічыць вялікім. Сярэдняя даўжыня ўзбуджанага палавога члена роўная 14—16 см. Між тым самі мужчыны ўпэўненыя, што сярэдняя даўжыня складае 16,8 см, маленькі — менш за 14 см, а вялікі — большы за 17,8 см. Не кожная жанчына гатовая адчуць у сабе такога гіганта праз, напрыклад, невялікі памер похвы.

Самае галоўнае, каб палавыя органы партнёраў гарманіравалі і адпавядалі адзін аднаму.
Калі ў жанчыны слабыя мышцы, то для яе будзе цікавейшы мужчына з вялікім пенісам. Калі ж наадварот, то ёй лепш пасуе мужчына з тонкім і доўгім пенісам з невялікай галоўкай. Мужчыны са сціплымі памерамі чэлеса нярэдка могуць пахваліцца больш хуткім узбуджэннем.

Мужчыны з абразаннем — апошні міф. Лічыцца, што такія мужчыны прыносяць жанчыне найбольшае задавальненне. Верагодна, тут маецца на ўвазе працягласці палавога акту і актыўнасць партнёра. Абразанне з часам прыводзіць да таго, што галоўка робіцца менш адчувальнай, бо скура вакол грубее. Гэта значна павялічвае час сэксу, і мужчыну нярэдка даводзіцца быць больш актыўным для дасягнення максімальнага задавальнення.

Мноства легенд існуе, каб апраўдаць міфы пра сэксуальныя здольнасці мужчын.

Памер не будзе мець асаблівага значэння, калі вы кахаеце адзін аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?