Прыблізна, а палове на 18-ю з варотаў Цэнтра прафілактыкі правапарушэнняў выехала міліцэскае аўто.
Журналісты, што дзяжурылі каля ўваходу, пазналі ў адным з пасажыраў аўто Андрэя Пачобута, якога мусілі вызваліць у 17.40. Журналіст Ігар Банцар, які дзяжурыў паблізу, таксама пазнаў калегу. Аўто з журналістам з’ехала ў невядомым накірунку.

У дзяжурнай часці журналістам адказалі коратка, што Пачобута адпусцілі.

Пасля вызвалення. Фота з мабільніка.

Пасля вызвалення. Фота з мабільніка.

У пошуках Пачобута калегі званілі "па ўсіх інстанцыях".

У пошуках Пачобута калегі званілі "па ўсіх інстанцыях".

Сустрэць журналіста прыехаў Алесь Міхалевіч.

Сустрэць журналіста прыехаў Алесь Міхалевіч.

З Гродна да Акрэсціна прыехала Анжаліка Арэхва (злева), старшыня непрызнанага Саюза палякаў.

З Гродна да Акрэсціна прыехала Анжаліка Арэхва (злева), старшыня непрызнанага Саюза палякаў.

Праз гадзіну Андрэй патэлефанаваў журналістам і паведаміў, што кадэбісты гадзіну вазілі яго па горадзе, а потым адвезлі на плошчу Незалежнасці і выпусцілі каля помніка Леніну.

Сустракаць Андрэя Пачобута прыехалі калегі, сябры СПБ на чале са старшынёй Анжалікай Арэхвай, а таксама Алесь Міхалевіч.

***

Журналісты «Нашай Нівы» аднымі з першых паразмаўлялі з апошнім палітычным вязнем Акрэсціна гэтай выбарчай кампаніі.

«НН»: Андрэй, як сябе адчуваеш?

Андрэй Пачобут: Дзякуй! Нармальна адчуваю, нармальна.

«НН»: Як прайшлі гэтыя дні? З кім даводзілася сядзець у адной камеры?

АП: Шмат з кім даводзілася. Аднак нікога з «палітычных» не сустркаў. Сядзеў з дзебашырамі, хуліганамі, алкаголікамі. Трапляліся людзі, якія сядзелі за тое, што кралі ежу ў крамах. Шмат такіх людзей было. Так у нашай краіне жывуць.

«НН»: Цябе даволі цынічна вывезлі з «Акрэсціна» пад помнік Леніну. Чым гэта патлумачылі?

АП: А нічым. Вывелі з камеры на вуліцу і пачалі запіхваць у машыну. Я спрабаваў супраціўляцца, але беспаспяхова. Адзін з іх нават з «Калашнікавым» быў. Вазілі па горадзе моўчкі, а потым высадзілі на плошчы Незалежнасці. Калі яны з’ехалі, я паспрабаваў тэлефонамі скарыстацца, але яны былі заблакаваныя. Супрацоўнікі ізалятара адмыслова па тры разы набіралі пін-коды на абодвух маіх тэлефонах, каб заблакаваць іх. Але я ўсё ж змог звязацца з калегамі. Яны мяне назад пад Акрэсціна «змусілі» ехаць таксоўкай. Тут вось усе і сустрэліся.

«НН»: Зразумела. Зараз дадому?

АП: Так, вядома. Зараз дадому паеду, у Горадню.

Нагадаем, што 11 лютага гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня. У той дзень ён выконваў свае журналісцкія абавязкі па заданні польскай «Gazety Wyborczaj».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?