Кіраўніцтва Расіі асуджае ўжыццё ўладамі Лівіі сілы супраць мірных грамадзян, знішчэнне грамадзянскага насельніцтва будзе кваліфікавана як злачынства, заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«У Маскве сур'ёзна занепакоеныя падзеямі, якія адбываюцца ў Лівіі. Самае глыбокае шкадаванне выклікаюць шматлікія ахвяры, пра якія паведамляюць СМІ. Расія асуджае ўжыццё сілы супраць мірных грамадзян, санкцыянаванае кіраўніцтвам краіны», -- гаворыцца ў заяве прэзідэнта Расіі па лівійскай праблеме.

«Мы рашуча заклікаем цяперашнія ўлады Лівіі, ўсіх адказных палітычных дзеячаў краіны да стрыманасці з тым, каб не дапусціць далейшага пагаршэння сітуацыі, знішчэння грамадзянскага насельніцтва. У адваротным выпадку падобнага роду дзеянні будуць кваліфікаваныя як злачынства з усімі вынікаючымі з міжнароднага права наступствамі », -- гаворыцца ў заяве Мядзведзева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?