30.11.2006 / 22:14

Шушкевіч: Галоўнае, што ядравая зброя не дасталася Лукашэнку 21

Станіслаў Шушкевіч ганарыцца тым, што ўдзельнічаў у падпісаньні дамовы пра спыненьні існаваньня СССР і лічыць надзвычай важным, што сёньняшняму прэзыдэнту не дасталася ядравая зброя. «Гэта гарантыя таго, што Эўропа жыве спакойна».

Станіслаў Шушкевіч ганарыцца тым, што ўдзельнічаў у падпісаньні дамовы пра спыненьні існаваньня СССР і лічыць надзвычай важным, што сёньняшняму прэзыдэнту не дасталася ядравая зброя. «Гэта гарантыя таго, што Эўропа жыве спакойна».

«Наш прэзыдэнт – чалавек малаадукаваны, мае правінцыйную пэдагагічную адукацыю, і некаторыя рэчы да яго вельмі павольна даходзяць. Вось ён заявіў, што дужа задаволены, што існуе СНД. А галоўнай жа падзеяй, якая адбылася ў Менску пятнаццаць гадоў таму, было менавіта стварэньне СНД, таму што Саюз фактычна разваліўся нашмат раней», – цытуе Шушкевіча Telegraf.by.

Галоўным жа станоўчым вынікам сваёй дзейнасьці былы беларускі лідэр назваў адмову ад ядравай зброі. «Гэта я залічыў у свае дасягненьні пасьля таго, як Паўночная Карэя выпрабавала нейкую жалю вартую бомбачку. Нагадаю, што ў нас была восемдзесят адна супэрсучасная ракета, зь іх дзевяць – з разьдзяляльнымі боегалоўкамі. Дык вось тое, што гэта было вывезена і ня трапіла ў рукі сёньняшніх беларускіх кіраўнікоў, – гарантыя таго, што Эўропа жыве спакойна», – адцеміў Шушкевіч.

На ягоную думку, некаторыя краіны былога СССР загразьлі ў «манархічным цемрашальстве». «Гэта бачна і ў Азэрбайджане, і дзе-нідзе ў Расеі», – заявіў Шушкевіч і дадаў, што ў Беларусі ўсталяваная «дыкататура прымітывізму».

Раней Лукашэнка не аднойчы крытыкаваў Шушкевіча, Ельцына і ўкраінскага лідэра Леаніда Краўчука за «трагічную памылку», якую яны дапусьцілі, калі падпісалі ў 1991 годзе ў Белавескай пушчы пакет дакумэнтаў, якія фактычна паклалі канец існаваньню СССР, – нагадвае «Лента.Ру»

Фота Юліі Дарашкевіч

0
Саянаў / Адказаць
30.11.2006 / 22:27
Галоўны станоўчы вынік сваёй дзейнасьці сп.Шушкевіч агучыў. А што ён мог бы назваць галоўным адмоўным вынікам? Ці можна лічыць такім адмову паставіць пытаньне самароспуску ВР12 і абвяшчэньня датэрміновых выбараў ВР. Неабходная колькасьць подпісаў за гэта была сабраная(нават болей),Шушкевіч патрабаваньні ігнараваў...
0
Radykal / Адказаць
30.11.2006 / 23:20
У гэтым ганебным парушэньні Шушкевічам констытуцыі трэба шукаць карані лукашызму, сп. Дынько, а не ў міфічнай неадукаванасьці і цемрашальстве беларускай інтэліґенцыі. Калі-б рэфэрэндум быў адбыўся, Беларусь, хутчэй за ўсё, засталася-б парляманцкай рэспублікай, і нас цяпер не хвалявала-б, любіць тыран праліваць чалавечую кроў, ці не.
0
Luty / Адказаць
01.12.2006 / 01:13
Прикольно вообсче-то наблюдать за ходом развития событий в стране и констатировать, что Лукашенко хоть немного, по капельке набирается ума, хотя и поздно как говориться "пить баржоми", но чтоб такие "гиганты мысли" и "отцы" беларусской демократии, как Шушкевич деградировали на глазах, скажу прямо не представлял. Шушкевич ставит себе в заслугу вывод с территории страны ядерного оружия. Ранее он оправдывал свои антигосударственные действия, тем, что якобы впервые Россия признала независимость Беларуси. Хочется резонно спросить, а с ядерными боеголовками, что не признала бы? По моему признала бы не только независимость, но и относилась бы как равный к равному. Сейчас он оправдывает свои преступные действия невменяемостью Лукашенко, мол мало ли чего такой вождь натворил бы. Но по моему невменяемый Шушкевич по прошествии стольких лет до сих пор из собственного моразма не вышел. Он не понимает, что совершил государственное преступлениеб за которое должен понести заслуженное наказание. ОН ОБЕЗАРУЖИЛ молодую ДЕМОКРАТИЧЕСКУЮ РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ, сдал вооруженные силы потенциальному врагу (мальчиш-плохиш "за ящик гвоздей"). До него не дошло, что будь в Беларуси ядерный арсенал, здесь никогда не было бы никаких лукашенок, а если бы и появились, то так долго не продержались бы. Он по прежнему считает, что Лукашенко - случайный человек в политике. Глупость! Случайно можно только в дерьмо на колхозном скотном дворе вступить. И то навряд ли. Так что Шушкевич - государственный преступник и с етим нужно будет еще разобраться, какие каврижки он получил от России.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру