У Беларусі з 1 сакавіка 2011 года будзе лібералізавана цэнаўтварэнне. Адпаведны ўказ № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» 25 лютага падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка,

паведамілі БЕЛТА у прэс-службе.

Дакумент падпісаны ў мэтах

скарачэння сферы дзяржаўнага рэгулявання цэн і тарыфаў.

«Указам прадугледжваецца захаванне дзяржаўнага рэгулявання цэн (тарыфаў) на асобныя тавары (работы, паслугі), якія маюць найбольш важнае значэнне для эканамічнай бяспекі краіны, на прадукцыю арганізацый-манапалістаў, а таксама на сацыяльна значныя тавары (паслугі)», — паінфармавалі ў прэс-службе.

Дакументам вызначаны канкрэтны пералік тавараў (работ, паслуг), у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн (тарыфаў), а таксама органы дзяржаўнага кіравання, на якія ўскладаюцца функцыі па іх рэгуляванні. Цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугі), якія не ўвайшлі ў пералік рэгуляваных,

будуць фармавацца суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці самастойна з улікам кан’юнктуры рынка.

З прыняццем указа адмяняюцца гранічныя індэксы змены адпускных коштаў (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі), якія вырабляюцца на тэрыторыі рэспублікі, якія раней ўсталёўваліся урадам. Адпаведна адмяняецца рэгістрацыя гэтых цэн (тарыфаў), адзначылі ў прэс-службе.

Выключана неабходнасць прадастаўлення эканамічных разлікаў юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры вызначэнні ўзроўню ўжываных імі цэн (тарыфаў), за выключэннем рэгуляваных. Адмена гэтых нормаў абумовіла і неабходнасць змены складу адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы цэнаўтварэння. У прыватнасці, указам устаноўлена, што правапарушэннем не будзе з’яўляцца перавышэнне індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай устаноўленых гранічных індэксаў змянення адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) пры іх рэалізацыі без рэгістрацыі коштаў (тарыфаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?