ЗША ўводзяць аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да ўрада Муамара Кадафі і разрываюць дыпламатычныя стасункі з Лівіяй,заявіў на брыфінгу ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні.
«Мы ініцыюем шэраг крокаў, як на аднабаковым, так і на шматбаковым узроўнях. Гэта робіцца для таго,
каб прымусіць улады Лівіі спыніць забіваць уласных грамадзянаў...Мы таксама працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі ў гэтым напрамку», - сказаў Кэрні.
Раней дзярждэпартамент ЗША абвясціў пра закрыццё амбасады ў Лівіі і эвакуацыі ўсіх дыпламатаў з Трыпалі.
0
0
0
0
0
0