Так актывісты кампаніі 28 лютага маюць падвядуць вынікі сваёй работы за год.

Мяркуецца, што на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца аб 11.00 у офісе Партыі БНФ, журналістам будзе прадстаўлена публічная справаздача кампаніі, якая зойме больш за два дзясяткі старонак.

Прэзентуюць яе актывісты «Гавары праўду» Святлана Навумава, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк.

«У апошні час дзяржаўныя сродкі масавай прапаганды нагаварылі аб нашай кампаніі шмат дурасцяў і паскудстваў, якія нічога супольнага не маюць з рэчаіснасцю. Са справаздачы журналісты даведаюцца, што ж на самай справе было зроблена кампаніяй „Гавары праўду“ за мінулы год», — заявіў сайту udf.by Сяргей Вазняк.

Ён таксама паабяцаў накарміць усіх журналістаў, якія прыйдуць на прэс-канферэнцыю, ікрой.

«Ікра была на нашай першай прэзентацыі. І мы вырашылі не адыходзіць ад гэтай традыцыі», — сказаў актывіст.

Лідар кампаніі Уладзімір Някляеў застаецца пад хатнім арыштам, а мозг кампаніі, Аляксандр Фядута, па-ранейшаму зняволены ў турме КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?