У нядзелю зранку маці зняволенага лідара БХД Паўла Севярынца Таццяна Яўгенаўна паведаміла пра чарговы ліст ад сына, датаваны 23 лютага, дзе Павал піша: «Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі».

Гэтыя звесткі Тацяна Севярынец спрабуе спраўдзіць у адваката сына Паўла Сапелкі, аднак звязацца з ім пакуль не атрымалася.

Таксама ў лісце Павал паведаміў, што атрымаў ліст ад Насты Палажанкі.

Таццяна Севярынец вельмі турбуецца, ці перадаюць сыну перадачы, бо ўжо ў другім лісце запар Павал згадвае пра зубную шчотку, у той час як яшчэ 16 лютага маці перадала яму ў перадачы ажно дзве.

Нагадаем, Павал Севярынец быў затрыманы позна ўвечары 19 снежня 2010 года ў Менску пасля падзеяў на Плошчы Незалежнасці і зараз ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Ён, як іншы сустаршыня БХД кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі ды шэраг іншых былых кандытатаў, палітыкаў і актывістаў з’яўляецца абвінавачаным па артыкуле 293 КК ч.1 і ч.2 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?