За мінулыя выхадныя пасольствам Беларусі ў Трыпалі сумесна з украінскім бокам прынятыя меры па эвакуацыі беларускіх грамадзян.

Пра гэта паведаміла 28 лютага намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

Паводле даных МЗС, сем чалавек былі эвакуяваныя ў Кіеў украінскім ваенна-транспартным самалётам і бортам МНС Украіны. Пасольствам Беларусі ва Украіне нашым грамадзянам аказана ўсё неабходнае садзеянне. Цяпер яны ўжо знаходзяцца ў Беларусі. Нагадаем, што 27 лютага МЗС Украіны паведамляў пра эвакуацыю пяці беларускіх грамадзян.

Акрамя таго, паводле слоў Ваньшынай, трое беларускіх грамадзян, супрацоўнікі прадстаўніцтва адной з нямецкіх кампаній у Лівіі, былі эвакуяваныя сіламі самой кампаніі ў Бон (Германія). Консульскімі работнікамі Беларусі ў Трыпалі ім таксама было аказана ўсё неабходнае садзеянне.

«Супрацоўнікі беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Лівіі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з грамадзянамі, якія стаяць на консульскім уліку, а таксама з грамадзянамі Беларусі, якія звяртаюцца ў пасольства», — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі.

Нагадаем, раней МЗС паведамляў, што ў Лівіі «на момант пачатку эскалацыі напружанасці» знаходзілася, паводле папярэдніх даных, каля 100 беларускіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?