Не менш за сем моладзевых актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі былі затрыманыя каля 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Пра гэта паведамляе сайт прыхільнікаў АГП.

Сярод затрыманых Алег Корбан, Аляксандр Стапаненка, Дзмітрый Байкоў, Алег Кіроль, Дзмітрый Сільчанка, Міхаіл Мікуліч, Захар Міхалкін.

Паводле словаў сведкі затрымання, моладзевыя актывісты АГП праходзілі праз Кастрычніцкую плошчу ў бок ГУМа.

Іх раптам ўзялі ў кальцо людзі ў цывільным з рацыямі, моцнага целаскладу, а затым перадалі іншай групе, якая запхнула маладых людзей у аўтобус
, ля будынка Палаца Рэспублікі.

Як паведамілі БелаПАН у офісе АГП, на 16.30 ніякіх навінаў ад затрыманых няма. Пакуль невядома, дзе яны знаходзяцца, звязацца з імі не ўдаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?