28 лютага адбыўся допыт Уладзімера Някляева. Экс-кандыдата ў прэзыдэнты, якога ўжо месяц трымаюць пад хатнім арыштам, на допыт вывозілі супрацоўнікі КДБ.

Вольга Някляева: «Ён паехаў недзе, а 11-й, прыехаў недзе ў палове на 5 гадзінаў дня. Вярнуўся ў нармальным стане, ня бачна, каб быў асабліва стомлены. У сераду будзе яшчэ адзін допыт. А калі выставяць абвінавачаньне канчаткова, нічога не сказаў».

Гэта быў другі допыт Уладзімера Няклявева за час ягонага знаходжаньня пад хатнім арыштам. Я спытаў у жонкі палітыка, ці ведае яе муж пра заяву Алеся Міхалевіча адносна катаваньняў у турме КДБ. Вольга Някляева адказала, што, калі бачыла мужа, ён гэтага яшчэ ня ведаў. Сама Вольга Някляева ў другой палове дня сустракалася з адвакатам паводле пытаньняў пра абарону Ўладзімера Някляева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?