Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Мікалай Лазавік паведаміў 1 сьнежня, што ў склад участковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў увайшлі 70 тыс. 877 чалавек.

У Беларусі сфармавалі 6 526 камісіяў: у Берасьцейскай вобласьці – 992; Віцебскай – 967; Гомельскай – 1 125; Гродзенскай – 794; Менскай – 1 128; Магілёўскай – 843; Менску – 677.

Блізка палову сяброў камісіяў – 48% – вылучылі шляхам збору подпісаў, 36% – ад працоўных калектываў, 10,5% – ад палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, 5% – ад ворганаў, што ствараюць камісіі.

Ад палітычных партыяў членамі ўчастковых камісіяў сталі 113 чалавек, 101 зь якіх прадстаўляе Камуністычную партыю Беларусі (КПБ), 10 – Аграрную партыю і па адным – Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП) і Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасьці.

У склад камісіяў увайшлі 7 456 прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў. Найбольшая колькасьць – 4 069 чалавек – ад Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай, потым Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) – 1 701, Беларускі саюз жанчын – 742 і Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў – 499.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?