кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў пасля перамоў з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і гамбійцаў за мяжой Рэспублікі Гамбія Мамаду Тангара, якія прайшлі 1 сакавіка ў Мінску.
Візіт, паводле слоў Мартынава, адбудзецца «праз параўнальна кароткі час». «Падчас сустрэчы мы спадзяемся прасунуцца ў галіне нашага канкрэтнага супрацоўніцтва па шэрагу эканамічных пагадненняў, па тых камерцыйных прапановах, якія раней перадаваліся Гамбіі», — дадаў кіраўнік беларускага МЗС.
Таксама Сяргей Мартынаў заявіў, што на працягу наступных некалькіх месяцаў «абодва бакі абмяняюцца акрэдытацыяй сваіх пасольстваў па сумяшчальніцтве».
Гаворачы пра вынікі перамоў з калегам з Гамбіі, Мартынаў паведаміў, што яны абмеркавалі, як надаць двухбаковым адносінам «максімальна практычны характар, каб пасля ўстанаўлення даверных і цёплых палітычных адносінаў канвертаваць усё гэта ва ўзаемаадносіны ў эканамічнай сферы».
У сваю чаргу кіраўнік МЗС Гамбіі Мамаду Тангара адзначыў, што яго наведванне Беларусі папярэджвае прыезд пашыранай дэлегацыі на чале з міністрам фінансаў і эканамічнага планавання Гамбіі. Падчас гэтага візіту «плануецца падпісанне ўсёабдымнага пагаднення па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Гамбіяй». «Мы праклалі шлях для нашых калег, якія зоймуцца вырашэннем больш канкрэтных пытанняў», — сказаў Мамаду Тангара.
Гамбійскі чыноўнік паведаміў, што яго краіна «можа многаму навучыцца ў Рэспублікі Беларусь», гэта «дазволіць Гамбіі выйсці на новы ўзровень развіцця і стаць адной з першых краін, якая выканае план Мэтаў развіцця тысячагоддзя ААН».
Мамаду Тангара заявіў, што «Беларусь можа разлічваць на падтрымку Гамбіі па ўсіх пытаннях», паведамляе БелаПАН.
Гамбія — адна з самых бедных краін Афрыкі.
30% ВУП забяспечвае сельская гаспадарка, у якім занята каля 75% працаздольнага насельніцтва (прыкладна на 20% больш, чым у пачатку
Валавы нацыянальны прадукт складае 442 млн даляраў ЗША, 290 даляраў на душу насельніцтва, па парытэце пакупніцкай здольнасці 1,338 млрд даляраў ЗША, 800 даляраў — на душу насельніцтва.