Паэт і філосаф Алег Бембель, які ў 1996 г. стаў манахам, напісаў верш пра снежаньскія падзеі. Пабачыць, як Зніч чытае верш «Снежанцы», можна на Ю-тубе.

«Мяне часта пытаюць, як я гляджу на снежаньскія падзеі. Я адказваю двума слупочкамі»,
— тлумачыць паэт, перш чым дэкламаваць новы верш.

Снежанцы

(1825—2010)

Кроў мучанікаў ці бунтаўшчыкоў?

Хай кожны ў сэрцы Бога запытае.

І вольнае сумленне адказ атрымае:

Мой край, не кідай шлях Хрыстоў.

* * *

Хрысціянская Еўропа і Айчына.

У свет ліюць святло святыя мошчы.

У сэрцах Царства Божае жыве.

Гасподзь гукае ў Храм, а не на плошчы.

Алег Бембель нарадзіўся ў 1939 годзе. Паэт, філосаф, публіцыст. Да 1986 г. быў у КПСС, потым далучыўся да нацыянальнага руху. Тады з’явіўся ў яго псеўданім «Зніч». У 1996 г. робіцца святаром, пасяляецца ў Жыровіцкім манастыры, дзе атрымлівае духоўнае імя Мікалай.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?