Слуцкі раённы Савет дэпутатаў Мінскай вобласці адмовіў актывістам кампаніі «Гавары праўду» ў правядзенні пікету салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 5 сакавіка. Пікет меўся адбыцца на гарадскім стадыёне горада. Прычына адмовы — неадпаведнасць мэты заявы.
«У сувязі з заяўленай мэтай правядзення мерапрыемства райвыканкам вымушаны Вас папярэдзіць, што палітычных зняволеных у Беларусі няма», — гаворыцца ў адказе за подпісам старшыні Даманеўскага.