02.03.2011 / 13:11

На «Залаты апостраф-2010» прэтэндуюць Барадулін, Вячорка, Клінаў 4

Пачалося галасаванне за лепшыя леташнія публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў».

Пачалося галасаванне за лепшыя леташнія публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў».

Пераможцы атрымаюць прэмію «Залаты апостраф».

20 аўтараў — у паэзіі, 16 — у прозе, 9 дэбютантаў. У апошняй намінацыі прадстаўлена і апавяданне Франака Вячоркі «Ліза». Цяпер чытачы могуць прагаласаваць за лепшыя творы на іх думку. З лідараў галасаванкі рэдакцыя часопіса сама вызначаць пераможцаў.

Летась была ўведзена новая намінацыя — «за высокія творчыя дасягненні». Яна застаецца і сёлета.

Пра дату і месца правядзення ўзнагароджвання будзе паведамлена пазней.

Штогадовая прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі станавіліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Рыгор Сітніца, Людміла Рублеўская, Усевалад Сцебурака, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Бадак, Лізавета-Дамініка Панамарова, Ірына Бельская, Сяржук Сыс, Уладзімір Някляеў, Віталь Быль, Міхась Андрасюк, Валярына Кустава, Віктар Казько.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

КМ

0
капелан / Адказаць
02.03.2011 / 14:40
ну калі Вячорку намінавалі, то пэўна варта і таварышча Рубінава адзначыць!
0
Антон Астаповіч / Адказаць
02.03.2011 / 15:19
Я згодзен, што Франака намінавалі, толькі трэба карэкрыровачку зрабіць. Не на залаты а на дубовы апостраф. А ўвогуле, падумайце. Кампанія якаая. Барадулін, Клінаў і сам Франак.
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
02.03.2011 / 15:59
Вам вось смешна, спадарове, а Францішак лідзіруе ў галасаванні пакуль :)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру