02.03.2011 / 13:23

Дзяўчаты з арт-групы «Вайна» гвалтоўна цалуюць жанчын-міліцыянтак (відэа) 10

Расійская арт-група выклала ў інтэрнэце справаздачу аб новай радыкальнай акцыі.

Арт-група «Вайна» выклала ў інтэрнэце справаздачу аб новай радыкальнай акцыі, якая называецца «Лобзай мусора, или тренинг по зацеловыванию».

Мілавідныя актывісткі падыходзілі ў метро і на вуліцы да жанчынаў-міліцыянтак і нечакана пачыналі іх цалаваць, спрабуючы зрабіць гэта як мага мацней.

На фота-і відэасведчаннях заўважна, што некаторыя жанчыны-міліцыянткі ўспрымаюць спробы расцалаваць іх як напад. Хтосьці пачынае актыўна супраціўляцца, хтосьці проста застывае ў здзіўленні з грэблівым выразам на твары.

Раней у твітэры ўдзельнікі «Вайны» павіншавалі супрацоўнікаў МУС з уступленнем у сілу закона аб паліцыі. Цяпер у твітэры «Вайны» ўдакладняецца, што на міліцыянтак накідваліся з пацалункамі на працягу двух месяцаў. Актывісты сцвярджаюць, што паспелі атакаваць такім чынам некалькі сотняў жанчын-міліцыянтак.

Акцыя па «зацалоўванні міліцыянтак» праходзіла пад лозунгамі: «Выйдзі на вуліцу — вярні сабе паліцэйскага!», «Мая сэксуальная арыентацыя — паліцай майго полу!», «Паліцэйскі-гей і паліцэйская-лесбіянка — авангард мядзведзеўскай мадэрнізацыі!», «Палавымі ўдарнікамі палепшы кадравы склад роднай паліцыі!».

«Была праведзеная серыя тэст-трэнінгаў, падчас якіх стала зразумела, што спадарыні паліцыянты рэагуюць на пацалункі значна больш агрэсіўна, чым спадары, — расказвае актывістка „Вайны“ Надзя Талакно. — Жанчыны ж пры спробе пацалаваць іх пачыналі ўпадаць у паніку, дзёрзка мацюкаліся, лаялі актывістак і часцяком пачыналі з імі біцца».

Па словах актывісткі, супрацоўніц міліцыі больш за ўсё абурала не тое, што іх цалуюць, а тое, што гэта робіць дзяўчына. «Палавы шок быў для супрацоўніц магутнейшы за службовы, і сілаў заводзіць справы ўжо не заставалася, так што ўсе актывісткі пакуль на волі, у падполлі», — паведаміла Талакно.

Акцыя «Лобзай мусора» была прымеркаваная да ўступлення 1 сакавіка ў сілу закона «Аб паліцыі». Афіцыйна супрацоўнікаў МУС у паліцэйскіх пакуль не перайменавалі. Былыя міліцыянты часова выведзеныя за штат і атрымаюць права назвацца паліцыянтамі толькі пасля пераатэстацыі, якая завершыцца да 1 чэрвеня.

Арт-група «Вайна» вядомая сваімі правакацыйнымі выступамі ў адрас прадстаўнікоў федэральных уладаў і сілавых ведамстваў Расіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Васіль / Адказаць
02.03.2011 / 13:36
Вашаніва, вы ж напішыце, што рэч ідзе пра Расею! Р А С Е Ю! Ато пакуль не дачытаеш да канца (а шмат хто - і не дачытае!) - будзеш думаць, што гэта беларуская акцыя.
0
Tania / Адказаць
02.03.2011 / 13:52
Не, я супраць такіх метадаў. Хаця і згаджуся, што толькі калі яны па адзіночкі з імі можна змагацца. Гэта ўсё наступствы таталітарнага рэжыму, калі б былі дазволены дэманстрацыi з любой нагоды, думаю такое б не адбывалася
0
Пытаньне / Адказаць
02.03.2011 / 13:53
А пра што гэта "гэдээраўская" песенька?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру