02.03.2011 / 15:50

З 5 сакавіка надвор'е пагоршыцца 1

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Віцебскай вобласці невялікія ападкі, галоўным чынам мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–13°С,

месцамі да мінус 15–18°С, днём мінус 3 — плюс 3°С.

У Мінску 3 сакавіка без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 4 сакавіка месцамі, пераважна па ўсходзе, невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–10°С, па паўднёвым захадзе пры праясненнях да мінус 15°С;

днём мінус 4 — плюс 2°С.

5 сакавіка воблачна з праясненнямі. Пагаршэнне пагодных умоў. Ноччу па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі, галоўным чынам снег, мокры снег, мяцеліца, месцамі слабы галалёд,

у дзённыя гадзіны па поўначы месцамі моцны снег.
Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, днём мінус 3 — плюс 3°С.

БелаПАН.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кнехт / Адказаць
02.03.2011 / 22:23
З 5 сакавіка надвор'е пагоршыцца ================================ А хто вам дазволіў?! Чаму не ўзгоднена з "прэзідэнтам"?! Пачулі пра АЭС і расслабіліся?! АЭС - гэта мая "карова"! І я, толькі я, буду яе "даіць"! Марац адмарозіць палец. А ў красавіку - павешу на суку! Перажыўшых тыя месяцы - выратуюць дзьмухаўцы. ............... :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру