Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені 2011 года склаў 4039,8 млн. USD, павялічыўшыся на 11,9% у параўнанні з студзенем мінулага года. Экспарт тавараў знізіўся на 13,1% і склаў 1568,6 млн. USD, імпарт тавараў вырас на 36,7% да 2471,2 млн. USD.

Гэтыя звесткі апублікаваў Белстат. Пры гэтым з агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД склалі 980,8 млн. USD, павялічыўшыся на 36,2% у параўнанні з студзенем 2010 года. Экспарт у Расею вырас на 45% да 797,4 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД знізіўся на 45,8% і склаў 587,8 млн. USD.

У агульным аб'ёме імпарту пастаўкі з краін СНД склалі 1327,2 млн. USD, павялічыўшыся на 5,8%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі павялічыўся на 2,4% і склаў 1179,2 млн. USD. З краін па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт ў 2,1 разы да 1144,0 млн. USD.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 346,4 млн. USD (супраць 534,0 млн. USD у студзені 2010 года), у гандлі з Расеяй - 381,8 млн. USD (супраць 601,3 млн. USD). У гандлі з краінамі па-за СНД таксама склалася адмоўнае сальда, якое склала 556,2 млн. USD (у той час як у мінулым годзе яно было станоўчым у памеры 531,3 млн. USD).

Такое вялікае адмоўнае сальда было, магчыма, выклікана перабоямі ў пастаўках расійскай нафты. У выніку яго Беларусі была вымушана спыніць экспарт нафтапрадуктаў, якія складаюць асноўную частку экспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?