У перапынку сённяшняга судзілішча жонцы Аляксандра Атрошчанкава Дар’і Корсак удалося перакінуцца з мужам парай фразаў.
Як паведаміла карэспандэнтцы «Нашай Нівы» Дар’я, яе мужа катавалі тымі ж метадамі, што і Алеся Міхалевіча.

 Дар'я Корсак на акцыі салідарнасці ля КДБ. Фота Юліі Дарашкевіч.

Дар'я Корсак на акцыі салідарнасці ля КДБ. Фота Юліі Дарашкевіч.

«Я паспела сказаць яму, што кахаю… Мы разам перажывем гэтую ўладу», — паведаміла Дар’я журналістам пасля суда.

Нагадаем, што сёння суд Фрунзенскага раёна вынес вырак у справе Аляксандра Атрошчанкава, Змітра Новіка і Аляксандра Малчанава. Яны атрымалі 4, 3,5 і 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна.

Аляксандр Атрошчанкаў не прызнаў сваёй віны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?