Сапраўдную істэрыю ў горадзе ўчыніла сёння падчас візіту Аляксандра Мілінкевіча ў Ліду мясцовая ўлада. Дайшло нават да таго, што «невядомымі» была грунтоўна размаляваная машына, якой прыехаў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл. У аўтарстве сумнявацца не даводзіцца, бо аўтографы былі зробленыя чырвона-зялёнай фарбай.

У Лідзе Аляксандр Мілінкевіч працягнуў палітычную кампанію «мясцовыя выбары». Ён правёў нараду з прадстаўнікамі палітычных партый і патэнцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Акрамя выбарчай тэматыкі была абмеркаваная падрыхтоўка лакальных лідскіх акцый «За Свабоду».

Увесь час знаходжання Аляксандра Мілінкевіча ў Лідзе за ім сачыла міліцыя, людзі ў цывільным, на якіх таксама працавала камера і журналісты лідскага ТБ. «Гледачы» паводзілі сябе вельмі нэрвова, часам нават істэрычна. Дайшло да таго, што «невядомыя» размалявалі машыну, якой прыехаў Аляксандр Мілінкевіч. Чырвона-зялёнымі пісягамі быў зафарбаваны амаль кожны квадратны сантыметр аўтамабіля. Машына стаяла ў атачэнні аўтамабіляў з таніраванымі шыбамі і людзей у цывільным. Натуральна, што злачынцы не былі затрыманыя.

Але размаляваную машыну актыўна здымала камера лідскага ТБ. Напэўна для карцінкі, каб пасля адсправаздачыцца перад заказчыкамі: вось, маўляў, як лідчукі сустракаюць апазіцыю.

Пасля Ліды Аляксандр Мілінкевіч накіраваўся ў Слонім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?