Партыі БНФ, АГП, БХД і «Справядлівы свет» выступілі з сумеснай заявай «З нагоды палітычных судовых працэсаў у Беларусі». У ёй палітычныя сілы звярнуліся да міжнароднай грамадскасці з заклікам распачаць увядзенне дадатковых абмежавальных мераў, уключна з абмежаваннямі візавага ды фінансавага характару.

У «чорны спіс» мусяць увайсці следчыя КДБ, Міністэрства ўнутраных справаў, суддзі і іх непасрэдныя кіраўнікі.

Партыі заклікаюць да максімальна магчымага ўзроўню спыніць супрацоўніцтва міжнародных ды нацыянальных інстытутаў замежных дзяржаваў з Міністэрствам юстыцыі, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і Міністэрствам унутраных справаў Беларусі, а таксама скарыстаць усе магчымыя прававыя механізмы дзеля вызвалення усіх палітычных зняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?