Паводле інфармацыі Белстата, атрыманай падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, па-беларуску свабодна размаўляюць тры з паловай мільёны чалавек.
Калі быць дакладнымі - 3 508 895. Гэта 36,9% насельніцтва.

Яны складаюцца з 2,23 мільёна беларускамоўных грамадзян і 1,28 мільёна тых, хто размаўляе на іншых мовах, але свабодна валодае і беларускай.

Сітуацыя з расійскай мовай таксама неадзначная. Ёй свабодна валодаюць 7,98 мільёна чалавек. Гэта 83,9% насельніцтва. Здаецца, шмат. Але

з дадзеных Белстата вынікае, што больш за 1,52 мільёна чалавек не валодаюць расійскай мовай!
Тыя, хто мяркуюць, што такія адказы дала толькі вёска, памыляецца - гараджан, якія не валодаюць расійскай мовай налічваецца амаль 850 тысяч чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?