Паводле інфармацыі Белстата, атрыманай падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, за апошнія пяць гадоў у Беларусь з-за мяжы прыбылі 39,3 тысяч чалавек. Амаль палова з іх —

18,8 тысяч чалавек прыехалі з Расіі.

Наступная краіны ў спісе — Украіна, з якой прыехалі 5,1 тысячы чалавек. За імі — Казахстан (3,1 тысячы), Туркменістан (2,7 тысячы) і Кітай (1,4 тысячы). З астатніх краін прыехалі менш за 700 чалавек.

Цікавыя прычыны прыезду мігрантаў у Беларусь. Найбольш часты адказ — «сямейныя абставіны» (36% мігрантаў). А вось прытулак у нашай краіне знайшлі 191 чалавек. Сярод іх 35 расіянаў і 30 грузінаў.

З усіх краінаў Еўрасаюза прытулак у Беларусі знайшоў толькі адзін літовец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?