Злучаныя Штаты Амэрыкі зноў заклікаюць Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх асоб, затрыманых з палітычных матываў.
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве пра сытуацыю ў Беларусі, зь якой выступіў кіраўнік дэлегацыі ЗША пры АБСЭ Іэн Кэлі на пасяджэньні Сталай рады АБСЭ ў Вене.
Тэкст заявы разьмешчаны на афіцыйным сайце дэлегацыі ЗША ў АБСЭ.
«Злучаныя Штаты хацелі б яшчэ раз зьвярнуць увагу на непрымальную сытуацыю ў Беларусі, — сказаў Кэлі. — Мы
Па словах Кэлі, хуткія судовыя працэсы і прысуды «дэманструюць новыя спробы пазбаўленьня людзей волі зь відавочна палітычных прычын». «Яны таксама паказваюць на тое, што ўрад Лукашэнкі наўмысна працягвае ўціск тых, чые думкі адрозьніваюцца ад пункту гледжаньня ўраду. Іншымі словамі, улады
Ён падкрэсьліў, што, нягледзячы на запэўненьні беларускага боку пра намер канструктыўна працаваць з АБСЭ па ўсіх пытаньнях, Беларусь так і не адказала на просьбу прадстаўніка па пытаньнях свабоды СМІ Дуні Міятавіч даць ёй магчымасьць наведаць краіну і не дазволіла прадстаўнікам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ свабодна назіраць за ходам судовых працэсаў над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 сьнежня.
«Хоць міністар замежных спраў паабяцаў канструктыўна супрацоўнічаць з выканаўчымі структурамі АБСЭ, гэтыя словы павінны быць падмацаваныя справамі», — сказаў Кэлі.
Па словах кіраўніка дэлегацыі ЗША пры АБСЭ, асаблівую занепакоенасьць выклікае заява, зробленая 28 лютага
Ён таксама адзначыў узмацненьне ціску на адвакатаў, якія абараняюць фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня.