Міхалевіч: Гэты ліст мяне змусілі напісаць 9 студзеня, а самыя катаванні пачаліся з 10 студзеня.

Копію ліста Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ апублікаваў на сваім сайце.

Ліст суправаджаецца такім каментаром:

«ЦІГС афіцыйна канстатуе, што заявы А. Міхалевіча адносна канфідэнцыйных адносін з органамі дзяржаўнай бяспекі і „катаванняў“ ў СІЗА не адпавядаюць рэчаіснасці, а інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сувязі з гэтым, з’яўляецца паклёпніцкай.

Следствам рашэнне аб змене ў дачыненні да яго меры стрымання было прынята па ўзгадненні з органамі пракуратуры на падставе вынікаў праведзеных следчых мерапрыемстваў, у адпаведнасці з заяўленай ім пазіцыяй пра разуменне ўсёй адказнасці за здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні, а таксама з улікам уласнаручнага напісання прашэння аб ласцы. Да заканчэння следчых дзеянняў ЦІГС публікуе толькі некаторыя вытрымкі з дадзенага прашэння.

Пры такіх абставінах, прымаючы пад увагу добра вядомыя характарыстыкі асобы А. Міхалевіча, органам дзяржаўнай бяспекі не было неабходнасці ўсталёўваць дадатковыя адносіны.

Прычыны, з якіх А. Міхалевіч пра гэта замоўчвае, а таксама факты яго датычнасці да парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку да распаўсюджвання паклёпніцкай інфармацыі, будуць устанаўлівацца ў працэсе правядзення далейшых следчых мерапрыемстваў».

Сам Алесь Міхалевіч у каментары для «Нашай Нівы» найперш адзначыў, што гэты ліст яго змусілі напісаць 9 студзеня, а катаванні і спробы схіліць яго да супрацоўніцтва з 10 студзеня, наадварот, толькі ўзмацніліся.

Ён таксама паведаміў, што на заўтра, суботу, на 10-ю ранку яго выклікаюць на допыт у КДБ.

Нагадаем, што 28 лютага Алесь Міхалевіч шакаваў свет сваім прызнаннем аб катаваннях у СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?