4.03.2011. Сёння прысніўся сон, у якім я з празаікам П. прыйшоў адведаць паэта Н., які сядзіць пад дамашнім арыштам. Паэт Н., правёўшы нас да сябе ў пакой, сказаў: «Хлопцы, дапамажыце ўцячы. Сёння мяне вартуе паэт З. Ён цяпер на кухні курыць». «Добра…»-сказаў празаік і тут жа паэт Н. даў мне ў рукі вялізарны развадны ключ. Я ціхенька зайшоў на кухню. Паэт З. стаяў каля вакна і глядзеў на вуліцу. Замахнуўшыся ключом, я не змог ударыць паэта З. І тады на кухню зайшоў празаік П. і, забраўшы ў мяне ключ, шарахнуў паэта З. па галаве. І я прачнуўся…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?