У сёмым вырашальным матчы серыі, што прайшоў у Яраслаўлі 5 сакавіка, «Дынама» прайгралі «Лакаматыву» з лікам 1:6 (0:2, 0:0, 1:4, Чурылаў, 3, Каралюк, 6, Вашычак, 47, Рахунак, 51, Вашычак, 55, Ткачэнка, 58 — Плат, 53).

У паўфінал Заходняй канферэнцыі (¼ фііналу Кубка Гагарына) выходзіць «Лакаматыў», які згуляе ў наступным раўндзе з рыжскім «Дынама». Іншую пару склалі СКА і «Атлант».

Для «Дынама» сезон 2010/2011 закончаны.

Але можна сказаць, што ён удаўся.

Папярэднія два гады «Дынама» і блізка не было ля плей-оф.

Нагадаем, што першыя два матчы серыі прайшлі ў Яраслаўлі: «Дынама» ў першым прайграла 4:7, у другім выйграла 4:1, трэці і чацверты матчы прайшлі ў МІнску (4:1, 2:4), у пятым «Лакаматыў» на сваёй пляцоўцы перамог у овертайме 2:1, у шостым «Дынама» ў Мінску выйграла 5:3.

Прычым тут «Раксэт»?

Рэч у тым, каб «Дынама» прайшло ў наступны раўнд, то згодна б з рэгламентам, першы свой матч дома яно праводзіла б дома 12 сакавіка. Акурат на гэты дзень ў «Мінск-Арэне» запланаваты канцэрт шведскага дуэта. Хакей, а 17-й, «Раксэт» — а 20-й.

Была дылема, або «Дынама» выпраўляць у «Бабруйск-Арэну», або ў горад на Бярэзіне скіравацьа шведаў. Думаю, што ні 15 тыс. фанатаў «зуброў», ні, напэўна, 15 тысяч аматараў шведаў не зразумелі б любы з варыянтаў. І так блага, і гэтак было б дрэнна.

Быў праўда, варыянт: шведаў пусціць перад хакеем і ў перапынках паміж перыядамі:))))

Але калі сур’ёзна, то хацелася б падзякаваць «Дынама» за падоранае свята. На хакей хадзілі і маладыя, і старыя. І студэнты, і дзядзькі з жывоцікамі, менеджары і бізнесоўцы, матулі з малымі дзеткамі, і сівавалосыя дзядулі. Ніхто на «Мінск-Арэну» на хакей не гнаў з-пад палкі. Усе хадзілі і хварэлі.

Таму «Дынама» і стала самай наведвальнай камандай сезона ў КХЛ.

У сярэднім больш за 10 тыс. гледачоў на матчах (сюды палічана і запаўняльнасць «Бабруйск-Арэны» з яе 7 тысячамі). На плей-оф наогул былі тры аншлагі.

Дзякуй, «Дынама», дзякуй, пан Марэк!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?