Прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна на рэгіянальнай канферэнцыі партыі «Адзіная Расія» ў Бранску добра развесялілі. Адна з дэлегатак пераказала яму тыя абрэвіятуры, якімі грамадзяне «ўзнагародзілі» новаствараныя паліцэйскія падраздзяленні.

Субтыльная студэнтка з Масквы распавяла прэм’еру аб новых назвах былых міліцэйскіх падраздзяленняў і супрацоўнікаў.

«Пупсы, — зачытвала яна выразна і без запінкі. — ПІЗДЮН — поліцейскій інспектор защіты детства і юношества; ПІДОР — патрульный інспектор дорожного регулірованія; ГЕІ — Государственная едіная інспекцыя».

Па сведчанні спецыяльнага карэспандэнта газеты «Коммерсант» Андрэя Калеснікава, зала пры гэтым рагатала наўзрыд.

«Я першы раз чую такія абрэвіятуры, — пасля паўзы, душачы ў сабе такі ж рогат, сказаў прэм’ер. — Не, я ведаю, што такія словы ёсць… Але тое, што так называюцца праваахоўныя падраздзяленні… незвычайна… Але самае галоўнае — грамадства ацэніць па выніку».

У кіраўніцтве міліцыі паспяшаліся абвергнуць гэтыя заявы. «У сістэме МУС новыя паліцэйскія падраздзяленні знаходзяцца ў стадыі фармавання, таму казаць аб іх назвах, і, адпаведна, абрэвіятурах — заўчасна. Гэта толькі фантазіі блогераў, якія практыкуюцца ў дасціпнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?