Беларусь запрасіла назіральнікаў АБСЕ для ўдзелу ў ходзе судовых разбораў па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года,
паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі —
Паводле яго слоў, гэта тэхнічная місія
«Беларусь дэманструе сваю адкрытасць партнёрам па АБСЕ. Мы хочам, каб удзел знешніх экспертаў пацвердзіў, што ўсе судовыя працэсы праходзяць у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Беларусі», — сказаў Савіных.
Як раней паведамлялася, 3 сакавіка на пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ ў Вене кіраўнік дэлегацыі ЗША пры гэтай арганізацыі Іэн Келі заявіў, што Злучаныя Штаты зноў заклікаюць Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх асоб, затрыманых па палітычных матывах.
Паводле слоў Келі, хуткія судовыя працэсы і прыгаворы «дэманструюць новыя спробы пазбаўлення людзей свабоды па яўна палітычных прычынах». «Яны таксама ўказваюць на тое, што ўрад Лукашэнкі наўмысна працягвае падаўленне тых, чые погляды адрозніваюцца ад пункту гледжання ўрада. Іншымі словамі, улады
31 снежня 2010 года Беларусь праінфармавала членаў пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні Мінска не прадаўжаць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з «адсутнасцю аб’ектыўных падстаў для захавання місіі».
На думку палітолагаў, прычынай закрыцця офіса стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Нагадаем, абвінавачванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з’яўляюцца 42 чалавекі. Чацвёра ўжо асуджаны. 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў Васіля Парфянкова да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 2 сакавіка ў тым жа судзе былі вынесены прыгаворы яшчэ тром абвінавачваным: Аляксандр Малчанаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік — на тры з паловай, Аляксандр Атрошчанкаў,