Відэа з учарашніх баёў паміж паўстанцамі і прыхільнікамі Кадафі.
У Лівіі працягваецца грамадзянская вайна.
Поспехі паўстанцаў змяніліся наступам прыхільнікаў Кадафі -- яны пачынаюць штурмаваць гарады, якія знаходзяцца пад кантролем праціўнікаў рэжыму. Штурмы суправаджаюцца падтрымкай з паветра -- ВПС цалкам падпарадкаваныя Кадафі. Праз гэта паўстанцы ўсё часецй звяртаюцца да краін Захаду з просьбай закрыць паветраную прастору краіны. Аднак пакуль марна.