Сваякі палітвязняў і зоркі Галівуда будуць дамагацца ацэнкі дзеянняў беларускай улады міжнароднымі судамі і безумоўнага вызвалення вязняў дыктатуры.

Як стала вядома сайту charter97.org, Ірына Багданава (сястра Андрэя Саннікава), Ева Някляева (дачка Уладзіміра Някляева), Кацярына Статкевіч (дачка Мікалая Статкевіча), Алена Эдвардс (сястра Міланы Міхалевіч) а таксама драматург Том Стопард, юрыдычная фірма «H20 Law LLP» і Беларускі Свабодны тэатр выступілі ініцыятарамі кампаніі Free Belarus Now. Ініцыятары кампаніі будуць звяртацца ў міжнародныя суды з патрабаваннем расследаваць масавыя выпадкі парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.

Кампанію падтрымалі Міхаіл Гарбачоў, Вацлаў Гавел, Джордж Клуні, Майкл Дуглас, Марк Нопфлер, Сігурні Уівер, сенатар Рычард Дурбін і многія іншыя вядомыя людзі.

У ААН накіраваныя лісты аб намерах, якія з’яўляюцца першым крокам у працэсе ўзбуджэння справаў у камісіях ААН. Лісты накіраваныя ў чатыры падпаддзяленні ААН, якія разглядаюць парушэнні правоў чалавека:

— У Камітэт па правах чалавека — працоўную групу па паведамленнях;

— спецдакладчыку ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў;

— спецдакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду перакананняў і іх свабодным выражэнні;

— спецыяльным прадстаўніку Генеральнага сакратара па пытанні аб праваабаронцах.

Ініцыятары кампаніі заклікаюць усіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій беларускіх уладаў, прыняць удзел у апублікаванні фактаў і паведаміць аб такім парушэнні юрыстам кампаніі, якія возьмуць на сябе працэдуру афармлення скаргаў, іх акумулявання і суправаджэння ў працэсе разгляду ў камісіях і падкамісіі ААН.

Яшчэ адным заяўленым напрамкам работы стане зварот і распачацце справаў у дачыненні да беларускіх уладаў у міжнародных судах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?