На тэлебачанні з’віліся рэклама мабільнага аператара, у якой выкарыстоўваецца песня на словы Адама Русака.

На мінулым тыдні «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што мабільны аператар Life:) рыхтуе беларускамоўную рэкламную кампанію. У Мінску з’явіліся рэкламныя банэры мабільнага аператара па-беларуску. У прэс-службе Life :) паведамілі, што рыхтуецца цэлая рэкламная кампанія на беларускай мове, пра якую будзе дадаткова паведамлена ў сярэдзіне сакавіка. Як бачым, рэклама з выкарыстаннем песні на словы Адама Русака «Бывайце здаровы!» з’явілася раней.

Заўважым, што беларусізацыя мабільных аператараў адбываецца досыць марудна. Беларускамоўныя версіі іх сайтаў з’яўляліся, як правіла, пасля грамадскіх кампаній па зборы подпісаў, якія працягваліся не адзін год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Жарт Біхевіарызму / Адказаць
08.03.2011 / 00:32
І галыгін па-расейску.
0
Міхаліна / Адказаць
08.03.2011 / 00:39
Лайф гэта вяршыня прафесійнай некампетэнтнасці і маркетынгавага хамства. Адключыцца ад сеткі лайф у Менску можна толькі ў двух (!) кропках. Уявіце сабе зручнасць і чэргі.
0
+1 / Адказаць
08.03.2011 / 00:58
"І галыгін па-расейску." Плюсадзін
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру